Главная » Навiны » 13 мая гімназічная субота прайшла пад дэвізам “Здаровы я – здаровая краіна!”.

13 мая гімназічная субота прайшла пад дэвізам “Здаровы я – здаровая краіна!”.

Навучэнцы 5-11 класаў сталі ўдзельнікамі Дня здароўя “Здаровы я – здаровая краіна!”, у рамках якога былі арганізаваны: турнір па футболе сярод хлопчыкаў (5, 8 класы), турнір па валейболе (6, 7, 9 класы), спаборніцтвы па шашках, шахматах, настольным тэнісе. Віншуем хлопчыкаў 5 “А” класа з перамогай у гімназічным першынстве па футболе!

У суботні дзень працавалі секцыі і аб’яднанні па інтарэсах спартыўнай накіраванасці – “Спартыўныя гульні”, “Белая ладдзя”, “Шахматы” (ФАЦ “Адзінства”), “Таеквандо”. Гімназісты таксама наведалі наступныя аб’яднанні па інтарэсах – “Робататэхніка”, “Давайце патанцуем”, “Гімназічны тэатр”, “Гімназічнае ТБ” і інш.

Прайшлі заняткі міжшкольных педагагічных класаў, заняткі школы ранняга развіцця, заняткі па падрыхтоўцы да ўступных іспытаў у 5 класы гімназіі, заняткі па падрыхтоўцы да ЦТ (матэматыка), кансультацыі па вучэбным прадмеце “Беларуская мова”, факультатыўныя заняткі музычнай накіраванасці.

У бібліятэцы гімназісты змаглі пазнаёміцца з літаратурай і выданнямі ў рамках наступных кніжных выстаў: “Галоўныя сімвалы краіны” (да Дня Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга РБ (08.05)), “І будзе жыць Хатынь”, выстава да 70-годдзя Р. Баравіковай (11.05.1947) і інш.

Навучэнцы 3 “В”, 3 “М” класаў у шосты школьны дзень прынялі ўдзел у мерапрыемстве “Тата, мама, я – чытаючая сям’я” (да Міжнароднага дня сям’і (15.05)), а навучэнцы 6 “А” класа – у пазнавальнай гадзіне “Пагутарым пра здароўе”.

У рамках гімназічнай суботы нашы навучэнцы таксама сталі ўдзельнікамі шэрагу гарадскіх, раённых і абласных мерапрыемстваў: гарадскога семінару-практыкуму “Дэкаратыўна-прыкладная творчасць: упрыгожванні са скуры”, раённага конкурсу работ даследчага характару (канферэнцыі) навучэнцаў устаноў адукацыі Дзяржынскага раёна, абласной дыстанцыйнай алімпіяды па матэматыцы.

Намеснік дырэктара

па выхаваўчай рабоце Новік А.А.


Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Оценить на Портале рейтинговой оценки качества оказания услуг
alt=“”
Дз Колледж