Главная » Навiны » “Модны шляхцюк”

“Модны шляхцюк”

16 мая адбылася прэм’ера спектакля “Беларускага тэатра” па п’есе Каруся Каганца “Модны шляхцюк”. Цёплымі апладысментамі сустрэла зала маладых акцёраў: Каралінскага Рамана, Кундалёву Ганну, Бахту Рамана, Лойку Яна, Кастэцкага Багдана і Ардашава Данііла.

 Карусь Каганец з далёкага 19 стагоддзя даў магчымасць яшчэ раз пасмяяцца з пэўных жыццёвых сітуацый. Нашы акцёры выдатна змаглі адчуць характары сваіх герояў і вельмі прафесійна перадалі атмасферу той эпохі, калі ў краіне паўстала праблема сапраўднага шляхецтва.

 У сваёй п’есе К.Каганец хацеў паказаць маральна-этычныя недахопы шляхты : п’янства, разбэшчанасць, амаральнасць – і разам з тым падкрэсліць традыцыі простага селяніна, яго багаты ўнутраны свет. Юныя акцёры здолелі перадаць дэталі і тонкасці твора, дзякуючы чаму пастаноўка выглядала вельмі праўдзіва.  

Словы падзякі хочацца выказаць рэжысёру – пастаноўшчыку спектакля Карвоўскаму Юрыю Адольфавічу і кіраўніку “Беларускага тэатра” Хацкевіч Аксане Яўгеньеўне. І, безумоўна, нельга абысці ўвагай гледачоў, якія прыйшлі падтрымаць нашых акцёраў. Зала прыветліва сустрэла маладых выканаўцаў і  працяглымі апладысментамі ацаніла іх работу.

Вялікі Дзякуй усім! Цаніце беларускую мову! Чытайце творы нашых класікаў! Хай сапраўднае мастацтва акрыляе і натхняе вас!

Кіраўнік тэатра  —  Хацкевіч А.Я., настаўнік беларускай мовы і літаратуры


Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Оценить на Портале рейтинговой оценки качества оказания услуг
alt=“”
Дз Колледж