Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Гімназія г. Дзяржынска” ганарыцца сваімі творчымі, актыўнымі, эрудзіраванымі выпускнікамі!
Сярод нястомных удзельнікаў і пераможцаў алімпіяднага руху хацелася б адзначыць Слабадзенюка Расціслава – дыпламанта трэцяй ступені заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбным прадмеце “Хімія”; Алейнікаву Аляксандру – дыпламантку трэцяй ступені трэцяга этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбным прадмеце “Матэматыка”; Дзешчыц Ксенію, Стаднік Дзіяну – удзельніц трэцяга этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах “Біялогія” і “Англійская мова”; Ярмалкевіча Уладзіміра, Дубовіка Ігната, Бадун Алену, Южык Марыю, Ягоршыну Дар’ю, Кастэцкага Багдана, Анікевіч Караліну, удзельнікаў II этапу рэспубліканскай алімпіяды.
У даследчай дзейнасці змаглі рэалізаваць сябе Стаднік Дзіяна і Хлябовіч Аляксандра, дыпламанткі III ступені заключнага этапу рэспубліканскага конкурсу работ даследчага характару (канферэнцыі) навучэнцаў у секцыі “Фізіка”; Алейнікава Аляксандра, дыпламантка II ступені ў конкурсе работ даследчага характару (канферэнцыі) навучэнцаў устаноў адукацыі Мінскай вобласці ў секцыі “Матэматыка”; Дзешчыц Ксенія, Захарэвіч Дзіяна, пераможцы міжнароднага экалагічнага конкурсу, Ярмалкевіч Уладзімір, Камок Кацярына, Алейнікава Аляксандра, пераможцы абласнога турніру юных матэматыкаў, Ардашаў Даніла, пераможца абласнога турніру юных фізікаў .
Выпускніцы міжшкольнага педагагічнага класа Макась Алена і Бадун Алена збіраюцца звязаць сваё жыццё з прафесіяй педагога.
Мы ганарымся творчымі мастацкімі дасягненнямі Серапінай Карыны – дыпламанткі II ступні II-га Міжнароднага фестывалю-конкурсу “Новыя вяршыні”, лаўрэата III-яй ступені I-га Нацыянальнага конкурсу “Вышыня”, Кастэцкага Багдана – выдатнага вядучага шэрагу мерапрыемстваў раённага і абласнога ўзроўняў.
Нельга не адзначыць вялікі ўклад Пякарчыка Аляксандра, Варапай Кацярыны, Глобаж Паліны, Кужоўнік Кацярыны ў развіццё вучнёўскага самакіравання ўстановы адукацыі.
У ліку лепшых спартсменаў гімназіі – Станевіч Вераніка, Дзядзічэнка Алена, Весялкоў Антон, Дулуб Яўгеній, Кадлубовіч Яўгеній, Ланевіч Уладзіслаў, Фядзянін Георгій, Сцяпанаў Андрэй, Макоўскі Павел, Леановіч Максім, Серы Сяргей.
Выпускнікі гімназіі г. Дзяржынска імкнуцца перамагаць! Яны заўсёды гатовы да новых адкрыццяў! Менавіта таму кожная новая перамога, кожная новая справа – гэта іх крок уперад, крок у будучыню!..
Еще больше фотографий в ближайшие дни ….
Смотреть большой репортаж с выпускного бала на сайте dzr.by