Главная » Навiны » Дзень Незалежнасці-2017

Дзень Незалежнасці-2017

03 ліпеня навучэнцы, бацькі, педагогі гімназіі сталі ўдзельнікамі раённых мерапрыемстваў, прысвечаных Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

Навучэнцы 7-10 класаў, педагогі прынялі ўдзел ў святочным шэсці на гарадскую плошчу і мітынгу. У рамках правядзення мітынга прайшла цырымонія ўшанавання ветэранаў Вялiкай Айчыннай вайны, пад час якой піянеры дружыны “Спадчына” уручылі ветэранам кветкі.

Затым навучэнцы і педагогі гімназіі сталі удзельнікамі раённай выставы-продажу школьных бізнес-кампаній, а таксама раённай выставы-конкурсу фларыстычных дываноў “Прыгажосць сваімі рукамі”. Найбольш папулярнай прадукцыяй гімназічнай кампаніі “Чароўны куфэрак” сярод жыхароў горада сталі магніты, кававыя цацкі, ручнікі і біжутэрыя.

Больш падрабязна аб конкурсе “Прыгажосць сваімі рукамі”, яго выніках можна будзе таксама прачытаць на сайце нашай гімназіі.

Намеснік дырэктара

па выхаваўчай рабоце Новік А.А.


Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Оценить на Портале рейтинговой оценки качества оказания услуг
alt=“”
Дз Колледж