ІТ-вакацыі — выдатная ідэя для тых, хто хоча пазнаёміцца са светам ІТ-тэхналогій. Летнія ІТ-вакацыі былі прысвечаны стварэнню камп’ютарных гульняў. На лекцыях мы даведаліся аб працэсе стварэння гульняў, пазнаёміліся з прафесіямі, запатрабаванымі ў гульнявой індустрыі. Было цікава даведацца з чаго пачынаецца распрацоўка гульні, а галоўнае, акунуцца ў працэс стварэння камп’ютэрных гульняў.