Главная » Навiны » 16 верасня гімназічная субота прайшла пад дэвізам “Таямнічны свет ІТ”.

16 верасня гімназічная субота прайшла пад дэвізам “Таямнічны свет ІТ”.

У суботні дзень працавалі секцыі і аб’яднанні па інтарэсах спартыўнай накіраванасці – “Спартыўныя гульні”, “Таеквандо”, “Белая ладдзя”.
Прайшлі заняткі міжшкольнага педагагічнага класа, факультатыўныя заняткі музычнай накіраванасці, па вучэбных прадметах (абагульняючы факультатыўны курс па фізіцы, рашэнне творчых задач); заняткі гурткоў “Гімназічны тэатр”, “Масцярыца”, “Юны журналіст”, “Крэатыўчык”, “Чароўная мазайка”, “Lingwista”, “Miłośniki języka polskiego”, “ABC” і інш.
Гімназісты, якія наведалі ў суботні дзень бібліятэку, змаглі пазнаёміцца з літаратурай і выданнямі, прадстаўленымі на кніжных выставах ““Нацыянальная бібліятэка Беларусі – наш гонар!” (да 95-годдзя з дня заснавання Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і да Дня бібліятэк РБ), “Феликс Дзержинский: рыцарь революции” (да 140-годдзя палітычнага дзеяча), “Кніжны калейдаскоп”, “Гэта цікава” і інш.
Весела і актыўна шосты школьны дзень у нашай гімназіі праходзіў для акцябрат і піянераў дружыны “Спадчына”, якія сталі ўдзельнікамі спартыўнага свята да Дня нараджэння ГА “БРПА” “Расці здаровым, акцябронак!”.
Безумоўна, што самым масавым і захапляльным мерапрыемствам гімназічнай суботы стала прафарыентацыйная канферэнцыя для навучэнцаў, бацькоў, педагогаў “ProIT.Dzerzhinsk”.
Да пачатку канферэнцыі працавалі фотазоны і інтэрактыўныя пляцоўкі, прайшла выстава робататэхнікі і прафарыентацыйная гульня “Профіль Плюс”.
У рамках канферэнцыі прайшла сустрэча яе ўдзельнікаў з прадстаўнікамі сферы ІТ, якія выступілі ў якасці спікераў.
Затым кожны знайшоў сабе занятак па душы: навучэнцы адправіліся на майстар-класы, пад час якіх можна было азнаёміцца з асновамі Scratch-праграміравання, навучыцца кіраваць праектамі, падрабязна даведацца аб прафесіях сервернага распрацоўшчыка і праектнага менеджэра, уласнымі вачыма ўбачыць адукацыйную робата-цацку “РобоКот К1” і многае-многае іншае.
Педагогі змаглі абмеркаваць магчымасці, якія адкрывюць перад намі сучасныя тэхналогіі.
Добры настрой усім удзельнікам мерапрыемства стварылі смачныя пірагі і булачкі і музычныя нумары гімназічнага клуба “Гармонія”.
Больш падрабязна пра дадзенае мерапрыемства можна будзе таксама прачытаць на нашым сайце.
Намеснік дырэктара
па выхаваўчай рабоце Новік А.А.


Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *