У суботні дзень працавалі секцыі і аб’яднанні па інтарэсах спартыўнай накіраванасці – “Спартыўныя гульні”, “Таеквандо”, “Белая ладдзя”. Навучэнцы 2-х класаў сталі ўдзельнікамі спартыўнага свята “Вас кліча спартландыя!”.
Прайшлі заняткі міжшкольнага педагагічнага класа, факультатыўныя заняткі музычнай накіраванасці, па вучэбных прадметах (“Рашэнне творчых задач па фізіцы”); заняткі клуба ЮІДР (падрыхтоўка візітнай карткі); заняткі гурткоў “Масцярыца”, “Юны журналіст”, “Крэатыўчык”, “Чароўная мазаіка”, “Sweet-дызайн”, “Юны робататэхнік”, “Лега-канструіраванне”, “Ключ да поспеху” і інш.
Гімназісты, якія наведалі ў суботні дзень бібліятэку, змаглі пазнаёміцца з літаратурай і выданнямі, прадстаўленымі на кніжных выставах “Чытаем па-беларуску разам з сябрамі”, “Як зберагчы добрае надвор’е”, “Ачысцім планету ад смецця!”, “Турызм – гэта цікава!” (да Сусветнага дня турызму (27.09)).
Навучэнцы 2 “В” і 3 “Г” класаў сталі ўдзельнікамі інтэлектуальнага калейдаскопу “Па вуліцах горада”, навучэнцы 4 класаў – пазнавальнай гульні “The Magic World of English” (у рамках дзейнасці клуба “X-Stream”), а навучэнцы 5 “М” класа – матэматычнай гадзіны “Натуральныя лікі вакол нас” (у рамках дзейнасці клуба “Інтэлект”).
Асобы настрой гімназічнай субоце надалі мерапрыемствы, якія прайшлі ў рамках Дня сацыяльна-псіхалагічнай і педагагічнай службы: інфармацыйная акцыя “Знаёмства з СППС”, акцыя “Маё пытанне спецыялісту”, работа інтэрактыўных зон “Вазьмі тое, што табе патрэбна” і “Art-тэрыторыя”, акцыя “Гімназічны postcrossing”, гульня-квэст па прасторах гімназіі “Цікаўны следапыт” і інш.
Цікава і актыўна шосты школьны дзень праходзіў і для прадстаўнікоў вучнёўскага самакіравання, якія сталі ўдзельнікамі традыцыйных акцый “Клопат” і “Дом без адзіноты”, прымеркаваных да Дня сталых людзей і Дня настаўніка адпаведна. Больш падрабязна пра дадзеныя мерапрыемствы можна будзе таксама прачытаць на нашым сайце і інфармацыйных стэндах.
Намеснік дырэктара
па выхаваўчай рабоце Новік А.А.




















