Главная » Навiны » 25 лістапада гімназічная субота прайшла пад дэвізам “Гімназія – наш шлях у будучыню!”

25 лістапада гімназічная субота прайшла пад дэвізам “Гімназія – наш шлях у будучыню!”

Навучэнцы 4 “А”, 4 “М” класаў сталі ўдзельнікамі спартыўнага свята “Лоўкія, дужыя, смелыя”; навучэнцы 7 класаў — першынства гімназіі па баскетболе (у рамках агульнагімназічнай спартакіяды). У суботні дзень працавалі секцыі і аб’яднанні па інтарэсах спартыўнай накіраванасці – “Спартыўныя гульні”, “Таеквандо”, “Белая ладдзя”, “Юны стралок”.
Прайшлі заняткі міжшкольнага педагагічнага класа, факультатыўныя заняткі музычнай накіраванасці, заняткі клуба ЮІДР, пасяджэнне клуба “Эка”; заняткі гурткоў “Юны журналіст”, “Крэатыўчык”, “Чароўная мазаіка”, “Sweet-дызайн”, “Юны робататэхнік”, “Ключ да поспеху”, “ABC”, “Miłośniki języka polskiego”, “Lingwista”, “Мастацкая разьба і выпальванне па дрэве” (ЦТДіМ) і інш.
Гімназісты, якія наведалі ў суботні дзень бібліятэку, змаглі пазнаёміцца з літаратурай і выданнямі, прадстаўленымі на кніжных выставах “Я – дзіця, я – чалавек” (да Сусветнага дня правоў дзяцей (20.11)), “Тэлебачанне – цудоўны свет” (да Сусветнага дня тэлебачання (21.11)), “Добрыя кнігі” і інш.
Навучэнцы 2 класаў сталі ўдзельнікамі віктарыны “Правілы асабістай гігіены” (у рамках дзейнасці РЦ “Гімназія – тэрыторыя здароўя”); навучэнцы 3 “А” класа – экскурсіі па г.Дзяржынску з наведваннем ЭБЦ; выхаванцы клуба “X-Stream” — моўнай мазаікі “The Magic of English”; выхаванцы клуба “Гармонія” – канцэртнай праграмы да Дня гімназіста.
Гімназісты таксама мелі магчымасць паўдзельнічаць у мерапрыемствах СППС, прымеркаваных да Сусветнага дня правоў дзяцей.
Карысна і захапляльна шосты школьны дзень праходзіў і для актывістаў дзіцячых грамадскіх аб’яднанняў, якія прынялі актыўны ўдзел пасяджэнні Дзіцячага раённага парламента, а таксама ва ўрачыстым прыём навучэнцаў 5 класаў у шэрагі гімназістаў.
Больш падрабязна аб мерапрыемствах гімназічнай суботы можна будзе таксама прачытаць на нашым сайце.
Намеснік дырэктара
па выхаваўчай рабоце Новік А.А.


Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Оценить на Портале рейтинговой оценки качества оказания услуг
alt=“”
Дз Колледж