Главная » Навiны » 27 студзеня гімназічная субота прайшла пад дэвізам “Суботняя мазаіка”

27 студзеня гімназічная субота прайшла пад дэвізам “Суботняя мазаіка”

Навучэнцы 3 “Б”, 3 “Г” класаў сталі ўдзельнікамі спартландыі “Быць здаровым – гэта здорава!”. У суботні дзень працавалі аб’яднанні па інтарэсах спартыўнай накіраванасці – “Спартыўныя гульні”, “Таеквандо”, “Юны стралок”, “Белая ладдзя”. Навучэнцы гімназіі таксама мелі магчымасць наведаць каток. Каманда гімназіі прыняла ўдзел у Першынстве Дзяржынскага раёна па лыжным арыенціраванні, якое прайшло на базе РЦТіК.
Прайшлі заняткі міжшкольнага педагагічнага класа, факультатыўныя заняткі музычнай накіраванасці, па вучэбных прадметах; заняткі гурткоў “Юны журналіст”, “Крэатыўчык”, “Чароўная мазаіка”, “Юны робататэхнік”, “Робататэхніка”, “ABC”, “Miłośniki języka polskiego”, “Lingwista” і інш.; заняткі школы ранняга развіцця (для будучых першакласнікаў).
Гімназісты, якія наведалі ў суботні дзень бібліятэку, змаглі пазнаёміцца з літаратурай і выданнямі, прадстаўленымі на кніжных выставах да Міжнароднага дня снегу (21.01), “Таццянін дзень (25.01) – гісторыя свята”, “Д.Ушакоў – 145 гадоў з дня нараджэння” (24.01)”, “Да 75-годдзя М. Пташука” (29.01) і інш.
Навучэнцы 2 “Б”, 2 “А” класаў сталі ўдзельнікамі КТС “Падарожжа да любімых казачных герояў”; навучэнцы 9 класаў – моўнай гульні “Happy English makes us happy” (у рамках дзейнасці клуба “X-Stream”); выхаванцы клуба “ЮІД” – падрыхтоўкі да Алімпіяды па ПДР; навучэнцы пачатковых класаў — раённага конкурсу работ даследчага характару; выхаванцы клуба юных выратавальнікаў-пажарных — раённага этапу абласнога конкурсу “Школа бяспекі-2018”; навучэнцы 7-х класаў – у матэматычнай гульні “Шчаслівы выпадак” (у рамках дзейнасці клуба “Інтэлект”).
Цікава і карысна шосты школьны дзень праходзіў і для актывістаў гімназічнага самакіравання, якія прынялі актыўны ўдзел у творчай лабараторыі “Партфоліа лідара” і падрыхтоўцы да Вечара сустрэчы з выпускнікамі.
Больш падрабязна аб мерапрыемствах гімназічнай суботы можна будзе таксама прачытаць на нашым сайце.
Намеснік дырэктара
па выхаваўчай рабоце Новік А.А.


Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Оценить на Портале рейтинговой оценки качества оказания услуг
alt=“”
Дз Колледж