29 верасня шосты школьны дзень у гімназіі г. Дзяржынска прайшоў пад дэвізам “Суботні калейдаскоп”.
Навучэнцы 2 “Г”, 2 “М” класаў сталі ўдзельнікамі спартландыі “Спорт нам дапаможа сілы памнажаць”. У суботні дзень працавалі аб’яднанні па інтарэсах спартыўнай накіраванасці – “Спартыўныя гульні”, “Таеквандо”, “Маўглі”, “Белая ладдзя” і інш.
Прайшлі факультатыўныя заняткі музычнай накіраванасці, па вучэбных прадметах; заняткі гурткоў “Крэатыўнае рукадзелле”, “Lingwista”, “ABC”, “Miłośniki języka polskiego”, “Крэатыўчык”, “Што? Дзе? Калі?”, “Робататэхніка” і інш.
Таксама прайшлі: дыстанцыйныя алімпіяды па інфарматыцы і гісторыі, алімпіяда па фінансавай дасведчаннасці, падрыхтоўка да Дня настаўніка.
Адбыліся пасяджэнні клуба “Інтэлект” і “Крынічка”. Мерапрыемства клуба аматараў матэматыкі прайшло ў форме інтэлектуальнай гульні “Слабое звяно”, а пасяджэнне клуба “Крынічка” – у форме паэтычнага салона “Агонь, які палае ў душы чалавечай”.
У межах інавацыйнага праекта «Внедрение модели STEAM-образования как средства допрофильной подготовки в учреждении образования», які рэалізуецца ў гімназіі з 01.09.18, таксама прайшлі два мерапрыемствы клуба “Інтэлект”: “Приближенные числа” (6М) “Чтение графиков” (9А).
Гімназісты, якія наведалі ў суботні дзень бібліятэку, змаглі пазнаёміцца з літаратурай і выданнямі, прадстаўленымі на кніжных выставах “Турызм – гэта цікава!” (да Сусветнага дня турызму (27.09)), “Да 60-годдзя А. Глобуса”, “Новыя кнігі” і інш. Навучэнцам 5-х класаў у бібліятэцы было прапанавана паўдзельнічаць у пазнавальнай гадзіне “Памяць праз гады” (да 75-годдзя музея).
Навучэнцы 3-4 класаў сталі ўдзельнікамі святочнай майстэрні “Старасць трэба паважаць” (да Дня сталых людзей), актывісты піянерскай дружыны гімназіі — конкурснай праграмы “Свая гульня” (да Дня нараджэння піянерскай дружыны (26.09)), выхаванцы клуба “X-Stream” – творчай майстэрні “Прывітанне, Восень!”, навучэнцы пачатковых класаў — гульні-практыкума “Я выбіраю бяспечнае дзяцінства”, арганізаванай педагогам сацыяльным Фурса І.В., выхаванцы гуртка “Юны турыст” — раённага мерапрыемства “Дзень турыста” (да Сусветнага Дня турызма; кіраўніцтва гімназіі — канферэнцыі «Про IT + STEM» (на базе гімназіі № 4 г.Баранавічы).
Навучэнцы міжшкольнага педагагічнага класа наведалі з экскурсіяй БДПУ імя М.Танка, а навучэнцы 3-х класаў адправіліся ў суботні дзень ў тэатр музкамедыі, дзе прагледзелі пастаноўку “Кай і Герда”.
Больш падрабязна аб мерапрыемствах гімназічнай суботы можна будзе таксама прачытаць на нашым сайце.
Намеснік дырэктара
па выхаваўчай рабоце Новік А.А.




















