Главная » Навiны » 10 лістапада шосты школьны дзень у гімназіі прайшоў пад дэвізам “У здаровым целе – здаровы дух!”

10 лістапада шосты школьны дзень у гімназіі прайшоў пад дэвізам “У здаровым целе – здаровы дух!”

Навучэнцы 4, 7, 8, 9, 10 класаў сталі ўдзельнікамі Дня здароўя, у рамках якога былі арганізаваны: спартландыя “Будзеш моцным, будзеш лоўкім са спартыўнай падрыхтоўкай!” (4В, 4М кл.), турнір па валейболе (8 кл.), спаборніцтвы па баскетболе сярод хлопчыкаў (7 кл.), таварыская сустрэча па валейболе (9-10 класы), рухомыя гульні для ўсіх жадаючых.
У суботні дзень працавалі аб’яднанні па інтарэсах спартыўнай накіраванасці – “Спартыўныя гульні”, “Таеквандо”, “Маўглі”, “Белая ладдзя” і інш.
Прайшлі заняткі міжшкольнага педагагічнага класа, факультатыўныя заняткі музычнай накіраванасці, па вучэбных прадметах; пасяджэнне клуба “Кліа”; заняткі Школы юных матэматыкаў для 6 “М” і 9 “А” класаў (“Числовые выражения с тремя действиями”, “Преобразование графиков функций, содержащих переменную под знаком модуля”); заняткі гурткоў “Крэатыўнае рукадзелле”, “Крэатыўчык”, “Робататэхніка”, “Што? Дзе? Калі?”, “Праграміраванне для дзяцей”, “Lingwista” “Miłośniki języka polskiego”, “ABC”, “Моднае хоббі” і інш.
Гімназісты, якія наведалі ў суботні дзень бібліятэку, змаглі пазнаёміцца з літаратурай і выданнямі, прадстаўленымі на кніжных выставах “Пісьменнікі-юбіляры” (да 200-годдзя І.Тургенева (09.11), 85-годдзя І. Буніна (10.11)), “Маладзёжныя субкультуры” (да Сусветнага дня моладзі (10.11)), “У свеце навукі” (да Сусветнага дня навукі (10.11)) і інш. Навучэнцам 5-х класаў у бібліятэцы было прапанавана прыняць удзел у пазнавальнай гадзіне да Міжнароднага дня энергазберажэння “Беражы ваду, святло, цяпло!” (11.11).
Выхаванцы гурткоў па вывучэнні польскай мовы сталі ўдзельнікамі літаратурна-музычнай кампазіцыі да 100-годдзя незалежнасці Польшчы; навучэнцы 2 “В”, 2 “Г” класаў – інтэлектуальнай гульні “Мудры філін”; навучэнцы 6 “А”, 6 “В” класаў – гульні-віктарыны “Знаўцы здаровага ладу жыцця”, арганізаванай педагогам сацыяльным Фурса І.В.; актывісты вучнёўскага самакіравання – раённага конкурсу гульнявых праграм “Гуляюць дзеці – гуляем мы!” (вынік удзелу – 2 месца!), падрыхтоўкі да прыёму навучэнцаў 5-х класаў у шэрагі БРПА і выбараў галоўнага магістра гімназіі, якія пройдуць 12.11.2018; навучэнцы 10-х класаў – Дня адчыненых дзвярэй ва УА “Ваенная акадэмія РБ”; навучэнцы 2 “М” класа – экскурсіі ў ЭБЦ; выхаванцы гуртка “Юны турыст” – раённых спаборніцтваў па тэхніцы вязання турыстычных вузлоў.
Больш падрабязна аб мерапрыемствах гімназічнай суботы можна будзе таксама прачытаць на нашым сайце.
Намеснік дырэктара
па выхаваўчай рабоце Новік А.А.

 


Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Оценить на Портале рейтинговой оценки качества оказания услуг
alt=“”
Дз Колледж