Главная » Навiны » “Для добрых спраў жыццё нам дадзена!..”

“Для добрых спраў жыццё нам дадзена!..”

Менавіта пад такім дэвізам прайшоў 15 снежня шосты школьны дзень у нашай гімназіі.
Навучэнцы 4-х класаў сталі ўдзельнікамі спартландыі “Спорт нам дапаможа сілы памнажаць!”. Працавалі аб’яднанні па інтарэсах спартыўнай накіраванасці – “Спартыўныя гульні”, “Маўглі”, “Белая ладдзя”, “Кіраванне веласіпедам” і інш.
Прайшлі заняткі міжшкольнага педагагічнага класа, факультатыўныя заняткі музычнай накіраванасці, па вучэбных прадметах; заняткі Школы абітурыента; пасяджэнні гімназічных клубаў; заняткі гурткоў “Крэатыўнае рукадзелле”, “Крэатыўчык”, “Што? Дзе? Калі?”, “Lingwista”, “Miłośniki języka polskiego”, “ABC”, “Робататэхніка”, “Праграміраванне для дзяцей”.
Гімназісты, якія наведалі ў суботні дзень бібліятэку, змаглі пазнаёміцца з літаратурай і выданнямі, прадстаўленымі на кніжных выставах “Пагартаем старонкі “Чырвонай кнігі”, “Чытаем разам з сябрамі”, “Новыя кнігі” і інш. Навучэнцам 3Г класа ў бібліятэцы было прапанавана прыняць удзел у бібліятэчнай гадзіне “Зіма ў лесе”, а затым – “Майстэрні Дзеда Мароза”.
Навучэнцы 4Г, 4М класаў сталі ўдзельнікамі прафарыентацыйнага занятка “Новы час – новыя прафесіі”; выхаванцы секцыі “Таеквандо” – міжнародных спаборніцтваў «Калядны кубак-2018» (у г.Мінску); навучэнцы 8-х класаў — мерапрыемства клуба “Крынічка” (у рамках Тыдня клуба); навучэнцы 10-х класаў – творчай лабараторыя “Матэматычныя красворды” (клуб “Інтэлект”); навучэнцы 6-х класаў – мерапрыемства клуба “X-Stream” “Christmas is coming!..”; навучэнцы 6М класа — матэматычнай майстэрні «Практико-ориентированные задачи на все действия с дробями» (у межах інавац. праекта); актывісты вучнёўскага самакаравання – падрыхтоўкі да навагодніх свят.
Гімназісты таксама сталі ўдзельнікамі шэрагу раённых мерапрыемстваў: раённага конкурсу “Вучань года-2018 Дзяржынскага раёна” (на базе гімназіі), раённага фестывалю творчасці дзяцей і моладзі з абмежаванымі магчымасцямі “Запалі сваю зорку” (у ГДК), раённых спаборніцтваў па турысцка-прыкладным шматбор’і у тэхніцы горна-пешаходнага турызму ў залах.
Больш падрабязна аб мерапрыемствах гімназічнай суботы можна будзе таксама прачытаць на нашым сайце.
Намеснік дырэктара
па выхаваўчай рабоце Новік А.А.


Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Оценить на Портале рейтинговой оценки качества оказания услуг
alt=“”
Дз Колледж