
27 красавіка, у гімназічную суботу, вучні 7-ых класаў сталі ўдзельнікамі “Беларускай гасцёўні”: актыўна праявілі сябе ў пазнавальных гульнях “Перакладчыкі”, “Аматары літаратуры”, падзяліліся думкамі наконт стану і развіцця роднай мовы, паказалі добры ўзровень ведання залацінак фальклору.
Адбылася прэм’ера сцэны “Брэнд”, якую рыхтавалі вучні 7 “А” класа. Гледачы згадзіліся з думкай, што трэба бачыць, шанаваць, паказваць сваё роднае, беларускае, а не раскручваць замежныя брэнды.
Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Аляшэвіч А.А.