
Вучань 2 «М» класа гімназіі города Дзяржынска Змачынскі Ілля стаў лаўрэатам конкурсу «Зялёная жабка».
Яшчэ з дзіцячага сада Ілля пачаў сябраваць з дзіцячымі часопісамі «Буся», «Вясёлка», «Юный спасатель». Спачатку чытаў разам з бацькамі. А ўжо пачынаючы з 1 класа стаў не толькі чытаць часопісы, але і актыўна ўдзельнічаць у розных конкурсах. Ілля — адданы чытач і аўтар. Ён дасылае ў рэдакцыі свае цудоўныя малюнкі і творы. Хлопчык не адзін раз быў пераможцам конкурсаў.
3 мая выдавецтва дзіцячых журналаў «Буся» і «Вясёлка» запрасілі Іллю на XXIII Міжнародную выставу «СМІ ў Беларусі, якая праходзіла ў павільёне Нацыянальнага выставачнага цэнтра «БелЭкспа». Там і атрымаў Ілля заслужаную ўзнагароду і прыемныя падарункі: цацку зяленую жабку, кнігу «Грошык і таямнічы кошык» і любімыя журналы.