Главная » Навiны » “Мы – нашчадкі Перамогі!..”

“Мы – нашчадкі Перамогі!..”

Менавіта пад такім дэвізам прайшоў 6 мая шосты школьны дзень у нашай гімназіі.
Працавалі аб’яднанні па інтарэсах спартыўнай накіраванасці – “Маўглі”, “Белая ладдзя”, “Таеквандо”, “Баскетбол”, “Спартыўныя гульні”.
Прайшлі заняткі міжшкольнага педагагічнага класа, факультатыўныя заняткі музычнай накіраванасці, па вучэбных прадметах, заняткі Школы абітурыента; заняткі гурткоў “Што? Дзе? Калі?”, “Робататэхніка”, “Інтэлектуальныя гульні” і інш.
Гімназісты, якія наведалі ў суботні дзень бібліятэку, змаглі пазнаёміцца з літаратурай і выданнямі, прадстаўленымі на кніжных выставах “Чытаем па-беларуску”, “Што часіна – то навіна” (да Дня друку (05.05)), “Славім Вялікі подзвіг” (да Дня Халакосту (02.05)), “ Дж. Джером – 160 гадоў” і інш.
У гімназічную суботу навучэнцы 2В, 2Г класаў сталі ўдзельнікамі віртуальнага падарожжа ў мінулае “Як да нас прыйшла Перамога”; навучэнцы 8М класа — брэйн-рынга “Наш абавязак – помніць” (да 75-ай гадавіны Вялікай Перамогі); выхаванцы клуба “Інфа” – пазнавальнай гадзіны “Займальнае праграміраванне”.
Больш падрабязна аб мерапрыемствах гімназічнай суботы можна будзе таксама прачытаць на нашым сайце.
Намеснік дырэктара
па выхаваўчай рабоце Новік А.А.


Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Оценить на Портале рейтинговой оценки качества оказания услуг
alt=“”
Дз Колледж