
5 лістапада навучэнцы 3а, 4а, 4м, 4г класаў нашай гімназіі наведалі Нясвіжскі замак, адзін з гістарычных помнікаў мінулага, які занесены ў спіс ЮНЕСКА. Экскурсія праходзіла ў форме тэатральнага прадстаўлення, падчас якога вучні пранікліся атмасферай мінулага, сустрэліся з Чорнай Паннай Нясвіжа, наведалі каталіцкі храм. Заключным этапам гэтай захапляльнай вандроўкі стала прагулка па Нясвіжскім парку.
Класны кіраўнік 4Г класа Макоўская А.В.