
Вядома, што сёння прамысловы турызм з’яўляецца вельмі запатрабаваным напрамкам выхавання моладзі: гэта сродак ажыццяўлення прафарыентацыйнай накіраванасці, які фарміруе прадстаўленне аб рынку працы, запатрабаваннях работадаўцаў да сваіх супрацоўнікаў, акрамя таго, гэта магчымасць знаёміцца з месцам працы бацькоў. Таму падчас восеньскіх канікул група вучняў 10-х і 7-х класаў разам з настаўнікам гісторыі Бурцавай С.У. наведалі прыватнае ўнітарнае прадпрыемства “МАВ”.
Экскурсія пачалася з запрашэння навучэнцаў у “таямніцу” прадпрыемства – лабараторыю, якая займаецца распрацоўкаў фарбаў, выяўленнем і праверкай іх уласцівасцей, да таго ж яна рэалізуе ў жыццё ўсе ідэі кіраўніцтва. Потым вучні прайшліся на цэхах прадпрыемстваў па вырабах масляной, акрылавай і парашковай фарбаў. Цікавым быў як працэс вытворчасці, так і рознасць умоў працы рабочых. Найбольш яркія ўражанні засталіся ад наведвання канферэнц-залы, дзе вучні сталі сведкамі хімічных эксперыментаў па вырошчванні “змеяў”, распрацоўцы феерверкаў. Тут вучням было прапанавана зрабіць для сябе сувеніры ўласнымі рукамі (магніцікі з выяваю савы, рознакаляровыя сардэчкі). Напрыканцы экскурсіі ўсе наведвальнікі атрымалі смачныя пачастункі.
Хочацца сказаць шчырыя словы ўдзячнасці за арганізацыю і правядзенне экскурсіі Булыгінай Галіне Віктараўне, а таксама кіраўніцтву прадпрыемства, якое пайшло на супрацоўніцтва з гімназіяй г. Дзяржынска.
Бурцава С.У,, класны кіраўнік 10 “Б” класа