Home » Навiны » Калі ласка ў краіну пячэння!

Калі ласка ў краіну пячэння!

Падарожжа … У кожнага свае асацыяцыі з гэтым словам, але для мяне – гэта частка жыцця. З падарожжаў  па розных краінах, гарадах і прадпрыемствах, на мой пагляд, складаецца жыццё некаторых людзей. Пакуль у маім узросце ўсе мае падарожжы і паездкі спансуюць бацькі, але я вельмі спадзяюся і прыкладу свае намаганні, каб у больш сталым узросце мне хапала сродкаў, каб размаляваць сваё жыццё новымі ўражаннямі і новымі вандраваннямі.

Напэўна, вы ўжо зразумелі, што я вельмі люблю розныя паездкі, але, на жаль, мы рэдка кудысьці выязджаем з сям’ёй поўным складам. Таму я вельмі люблю нашы паездкі ўсёй паралеллю (цяпер ужо 7х класаў), якія заўсёды атрымліваюцца максімальна вясёлымі, цікавымі і поўнымі ўражанняў. І для гэтых успамінаў нашы настаўнікі заўсёды імкнуцца рабіць усё, што ў іх сілах.

І вось на пачатку асенніх канікул  адбылася адна з самых доўгачаканых паездак, паездка на кандытарскую фабрыку “Слодыч”. Гэта падарожжа выклікала у мяне цудоўнае ўражанне. Спачатку мы eхалі на аўтобусе, і я вельмі чакала,  калі мы прыедзем.

 Першае, што ўразіла – гэта масштабы прадпрыемства. А калі мы зайшлі ў памяшканне прадпрыемства,то адчулі водар свята, сапраўднай сямейнай цеплыні  і ўтульнасці  хатняй выпечкі … Гэты пах сустракае і суправаджае паўсюды на адным са старэйшых кандытарскіх прадпрыемстваў нашай краіны. “Слодыч” – гэту назву ведаюць не толькі ў нашай рэспубліцы, але і за яе межамі. Яго прадукцыю любяць і дарослыя і дзеці. Галоўнае правіла вытворцы: “Мы любім сваю справу і вырабляем прадукт для вас, як для самых блізкіх, як для сябе”, а гэта значыць з клопатам і любоўю.

Мы распрануліся і паклалі тэлефоны ў спецыяльныя камеры захоўвання. I пайшлі ў актавую залу, дзе прагледзелі фільм пра гісторыю стварэння фабрыкі.  А потым мы пайшлі ў цэх падрыхтоўкі. Першае пячэнне, якое нам далі паспрабаваць, было аўсянае –  яшчэ цеплае і неймаверна смачнае. Потым нам паказалі,  як змешваецца цеста і машыну, якая вырабляе форму. Пазней гэта пячэнне адпраўлялася ў печ, а з яе  ехала па ленце і мы бралі смакаваць яго яшчэ гарачае, затое якое салодкае і смачнае! Потым нам далі прадэгуставаць  яшчэ шмат відаў пячэння: сахарнае, зацяжное, здобнае, крэкер, дыябетычнае, глазураванае і ручной работы. I мы падыйшлі да аўтамата з вадой і пачалі наліваць газіроўку . Як яна шыпела! Нават гэта у нас выклікала неймавернае ўражанне . Пасля дэгустацыі і экскурсіі  мы апрануліся і атрымалі  падарункі. А якія, вы даведаецеся,  калі самі пабудзецце на гэтай цудоўнай фабрыцы поўнай прысмакаў. Галоўнае – не празяваць свой шанец і своечасова скарыстацца ім. Не сумнявайцеся, вам спадабаецца, зрэшты гэта нядзіўна!

Вучні 7х класаў і іх настаўнікі С.У. Доўнар, Г.А. Паплаўская, Н.Л. Прыбыльская, В.Л. Бараўцова.


Leave a comment

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Детский правовой сайт
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь