Главная » Навiны »  Мядовае падарожжа

 Мядовае падарожжа

               На асенніх канікулах навучэнцы 1”М”, 2”В”,2”Г”,4 “Б”і 4”В” класаў наведалі экалагічны музей “Свет пчол”. Таленавіты экскурсавод дзядзька Вася падрабязна і займальна пазнаёміў сваіх гасцей з асаблівасцямі жыцця пчол,выкарыстаўшы цікавыя заданні, за выкананне якіх актыўныя дзеці атрымоўвалі лыжку свежага мёду. Супрацоўнікі музея змаглі ўзнавіць тое, як людзі раней збіралі мёд, як развівалася бортніцтва на Беларусі, як людзі засялялі насякомых у штучныя дуплы. У музеі таксама можна было ўбачыць, як людзі раней ахоўвалі свой мёд ад мядзведзяў. Пры канцы экскурсіі клапатлівая гаспадыня пачаставала маленькіх “медзведзянятак” і “пчалянятак”смачнымі блінамі з лясным мёдам і духмянай травяной гарбатай. Дадому мы вярталіся з сапраўды “салодкім”настроем!

       Клыгун І.Л., Анікевіч С.Н., Калпак І.С., Мірон Г.М., Ізотава І.А.


Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Оценить на Портале рейтинговой оценки качества оказания услуг
alt=“”
Дз Колледж