8-9 лістапада ў гімназіі пачаўся першы этап рэпетыцыйнага тэсціравання. Вучні 10-11 класаў ужо напісалі больш за 160 тэстаў па рускай і беларускай мове, гісторыі Беларусі, матэматыцы, геаграфіі, біялогіі і грамадазнаўству. У панядзелак, 11 лістапада, у гімназіі пройдзе тэсціраванне па замежных мовах, хіміі і фізіцы. Дарэчы яшчэ ёсць магчымасць зарэгістравацца на ўдзел у тэстціраванні ў панядзелак – рэгістрацыя заканчваецца сёння ў 12 гадзін ночы.
(І не забудзьцеся ўзяць калькулятар на тэст па фізіцы і хіміі!)
Для рэгістрацыі неабходна зайсці на сайт reg.rikc.by папярэдне вывучыўшы памятку ўдзельніка РТ тут.
А калі вы не паспелі прыняць удзел у рэпетыцыйным тэсціраванні на базе гімназіі 8-11 лістапада, альбо хочаце паспрабаваць свае сілы ў другім варыянце тэстаў ці другіх прадметах – вы можаце зарэгістравацца на наступную сесію першага этапу рэпетыцыйнага тэсціравання на базе гімназіі, якая пройдзе з 2 па 5 снежня 2019 года.