Главная » Навiны » Месца, якое варта наведаць

Месца, якое варта наведаць

На асенніх канікулах   вучні 6 “Б” і 6 “В” класаў наведалі музей “Квантум”. Самым цікавым было тое, што гэты музей – незвычайны!

Галоўная асаблівасць музея — яго інтэрактыўнасць.

Музей займальных навук «Квантум» створаны для займальнага вывучэння законаў навукі і з’яў навакольнага свету. З усімі экспанатамі можна і трэба ўзаемадзейнічаць, «гуляць»! Вучні самі  практычным шляхам даказвалі многія факты. Экспазіцыя музея займальных навук «Квантум» падзелена на тэматычныя зоны: акустыка, аэрадынаміка, электрычнасць і магнетызм, механіка, біялогія, оптыка, галаваломкі і інш., а таксама ёсць люстраны лабірынт, нахільны і лазерны пакоі, лабараторыя і планетарый. Ёсць магчымасць пабудаваць мост без адзінага цвіка, назіраць зараджэнне тарнада. У музычным пакоі можна згуляць на барабанах, празрыстым піяніна і самаробным органе з вадасцёкавых труб. У лазерным лабірынце неабходна дабрацца з адной кропкі ў іншую, не закрануўшы пры гэтым прамяні.

Вельмі спадабалася вучням пабываць ў нахільным пакоі, ў якім з’яўлялася адчуванне, што яны падаюць і не могуць утрымаць раўнавагу, дакрануцца да плазменнага шара Тэслы з сапраўднымі маланкамі, пасядзець на цвіках і многа іншага. Дзякуючы экскурсаводу вучні даведаліся аб цікавых уласцівасцях розных экспанатаў.

Вучняў вельмі уразіла шоу-праграма у лабараторыі хімічных навук. Там падпальваалі, узрывалі, замарожвалі паветраныя шары з дапамогай вадкага азоту, запальвалі вадкасць на далонях, замыкалі далонямі электрычны ланцуг і запальвалі лампачкі, нават давалі пакаштаваць замарожаныя кукурузныя палачкі, і назіраць за дымам з носу, які пры гэтым атрымліваўся.

Вучні 6-х класаў толькі ў наступным годзе пачнуць вывучаць такія навукі, як хімія і фізіка, але цікавасць да гэтых прадметаў дзякуючы музею “Квантум” у іх ужо есць!

Класны кіраўнік 6 “Б” класса Трацэўская Л. Б.


Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Оценить на Портале рейтинговой оценки качества оказания услуг
alt=“”
Дз Колледж