Главная » Навiны » 23 лістапада шосты школьны дзень у нашай гімназіі прайшоў пад дэвізам “Піянерам быць хачу!”

23 лістапада шосты школьны дзень у нашай гімназіі прайшоў пад дэвізам “Піянерам быць хачу!”

У рамках рэалізацыі абласнога сезоннага праекта «Міншчына спартыўная. Восень» прайшлі: суботняя спартландыя для навучэнцаў 4Б, 4Г класаў, спаборніцтвы па валейболе для навучэнцаў 8 класаў. Працавалі спартыўныя секцыі «Маўглі» (бокс) і «Таеквандо». Гімназісты і педагогі сталі ўдзельнікамі другога этапу рэспубліканскай алімпіяды па фізічнай культуры і здароўю, а таксама Чэмпіяната Мінскай вобласці па баскетболе.

Прайшлі факультатыўныя заняткі музычнай накіраванасці, па вучэбных прадметах; заняткі міжшкольнага педагагічнага класа, Школы юнага матэматыка, Школы абітурыента; заняткі гурткоў «Вучуся творча думаць», “Аматары польскай мовы», «Лінгвіст», «AБВ», «Свет псіхалогіі», “Робататэхніка”, “Праграміраванне для дзяцей”.

Гімназісты, якія наведалі ў суботні дзень бібліятэку, змаглі пазнаёміцца з літаратурай і выданнямі, прадстаўленымі на тэматычных кніжных выставах “Курить не модно, модно быть здоровым” (да МН дня адмовы ад курэння (21.11), “Хто прыдумаў правы чалавека” (да Сусветнага дня правоў дзяцей (20.11)), “Тэлебачанне – цудоўны свет” (да Сусветнага дня тэлебачання (21.11)), “Знаёмцеся, новыя кнігі” і інш.

Цэнтральным мерапрыемствам шостага школьнага дня, безумоўна, стаў урачысты прыём навучэнцаў 5 класаў у шэрагі БРПА. У рамках гімназічнай суботы навучэнцы 4В класа прынялі ўдзел у экскурсіі па г.Дзяржынску з наведваннем эколага-біялагічнага цэнтра. Навучэнцы 1Г, 1М класаў сталі ўдзельнікамі інтэлект-шоў «Хачу ўсё ведаць»; навучэнцы 3-х класаў — мерапрыемства клуба “X-Stream” “Now We Know the ABC!” (займальная майстэрня); навучэнцы 6-7-х класаў — мерапрыемства клуба “Крынічка” “Путешествие по стране Русский язык” (гульня); навучэнцы 9-10-х класаў – другога этапу рэспубліканскай алімпіяды па геаграфіі, хіміі, рускай мове і літаратуры.

Больш падрабязна аб мерапрыемствах гімназычнай суботы можна будзе таксама прачытаць на нашым сайце.

Намеснік дырэктара

па выхаваўчай рабоце Новік А.А.


Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Оценить на Портале рейтинговой оценки качества оказания услуг
alt=“”
Дз Колледж