Главная » Навiны » У гэтым годзе Дзіцячы фонд ААН (ЮНІСЕФ) святкуе 30-годдзе Канвенцыі аб правах дзіцяці

У гэтым годзе Дзіцячы фонд ААН (ЮНІСЕФ) святкуе 30-годдзе Канвенцыі аб правах дзіцяці

20 лістапада ў Мінску адбылася канферэнцыя Unicef Talks 20, прысвечаная трыццацігоддзю з моманту падпісання Канвенцыі аб правах дзіцяці. Удзел ў ёй прыняла настаўніца грамадазнаўства і гісторыі  гімназіі Галубковіч Ала Юр’еўна, якая са студэнцкіх часоў  з’яўляецца валанцёрам Unicef Belarus.

Прадстаўнік ЮНІСЕФ ў Беларусі доктар Рашэд Мустафа Сарвар адзначыў уклад любога дарослага ў забяспечанне аховы правоў кожнага дзіцяці Беларусі.

Падчас канферэнцыі былі прадстаўлены пляцоўкі розных валанцёрскіх арганізацый, выступілі маладыя людзі, якія ўносяць свой уклад ў падтрымку дзяцей з псіха-фізічнымі асаблівасцямі, дзяцей-сірот, а таксама ўдзельнічаюць  ў маладзёжным  самакіраванні.

Напрыканцы канферэнцыі вучні, якія прысутнічалі на мітапе прынялі ўдзел ў флэшмобе і размалявалі сцену графіці.

Паважаныя вучні, настаўнікі, бацькі! Калі вы таксама маеце жаданне далучыцца да арганізацыі Unicef Belarus, калі ласка, звяртайцеся да Алы Юр’еўны Галубковіч.


Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Оценить на Портале рейтинговой оценки качества оказания услуг
alt=“”
Дз Колледж