Главная » Навiны » Суботняе мерапрыемства “The world of entertainment” 5 “Г” класа

Суботняе мерапрыемства “The world of entertainment” 5 “Г” класа

Колькі ўсяго цікавага прапануе нам жыццё! Кожны дзень у нас ёсць магчымасць  радаваць сябе смачнай ежай, духмянай ранішняй кавай, знаёмствамі з новымі людзьмі, паходамі у кіно ці на канцэрт. Кожны дзень нас вабіць свет забаў і прыемнасцей.

Вось і вучні 5 “Г” класу, каб не сумаваць у шэры лістападаўскі дзень, вырашылі віртуальна акунуцца ў свет забаў.

Пачалося усё  з цікавага квэсту, на манер тэлегульні “Форт Боярд”, дзе дзеці з дапамогай манет выкладвалі прапанаваную на экране камбінацыю літар. Хваляваліся і спрачаліся, як сапраудныя ўдзельнікі тэле-гульні. Далей было яшчэ цікавей. Атрымаўшы новыя імёны і прозвішчы, навучэнцы знаёміліся адзін з адным і складалі простыя дыялогі. Кінавіктарына  і гульня з тэматычнымі карткамі праляцелі на адным дыханні і без усякай мітусні. А вось работа з навінамі інстаграма выклікала сапраўднае захапленне. Абмеркаванне скрыншотаў, узятых са страніц сапраўдных папулярных людзей, віктарына з выбарам адказа на экране, фота з інстаграм рамкай надоўга запомняцца дзецям.

Напрыканцы, атрымалі салодкія цукеркі. З поўнымі ад паперак кішэнямі і поўнымі ад эмоцый сэрцамі пабеглі шчаслівыя дадому.

Настаўнік англійскай мовы, класны кіраўнік 5 “Г” класа Панашчук Т.А.


Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Оценить на Портале рейтинговой оценки качества оказания услуг
alt=“”
Дз Колледж