Главная » Навiны » Не сумна жыць таму, хто хоча ўсё ведаць

Не сумна жыць таму, хто хоча ўсё ведаць

Выдатным завяршэннем тыдня клуба “Крынічка” стаў брэйн-рынг для 9-10 класаў “Хочам ведаць усё!”, які адбыўся  ў гімназіі 21 снежня.

Хлопцы і дзяўчаты падзяліліся на 4 каманды: “10.10”, “O-Zona”, “Мсціўцы” і “Макс, выздараўлівай!”. Іх чакалі 23 пытанні з самых розных сфер ведаў. Канечне, у першую чаргу гэта былі пытанні па беларускай мове і літаратуры, але не толькі. Нямала цікавых адкрыццяў чакала гульцоў падчас спаборніцтва. Адпрацоўваліся уменні быць камандай, чуць адзін аднаго, хутка пераключацца і многія іншыя. Большасць пытанняў былі ўзяты!

У выніку 3 месца заняла каманда “Мсціўцы” (вучні 9 “А” і 9 “М” класаў), 2-е раздзялілі паміж сабой каманды“O-Zona” (9 “В”і “М” класы) і “Макс, выздараўлівай!” (10 “Б” і 9 “Б” класы). На 1-м месцы з адрывам у 4 балы апынулася каманда “10.10” (9 “М” і 9 “Б” класы). Віншуем пераможцаў! Усіх удзельнікаў чакалі салодкія прызы і сертыфікаты на “10” балаў па беларускай мове або літаратуры. Брэйн-рынг – гэта здорава!

Кацярына Мінько, класны кіраўнік 9 “М” класа


Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Оценить на Портале рейтинговой оценки качества оказания услуг
alt=“”
Дз Колледж