
Хто? — Тыя, каму пашчасціла прымаць удзел ў трэцім інжынерным мнагабор’і для школьнікаў ENGINEERING HEXAGON. Аматаркі прыгод з 8-х класаў.
Дзе? — У Парку Высокіх Тэхналогій, галоўным офісе EPAM.
Калі? — 5 студзеня Новага 2020 года.
Наша каманда з шасці дзяўчынак — Марыя Вішнеўская, Ганна Грычына, Соф’я Жук, Крысціна Калечыц, Ксенія Прыбыльская і Мар’я Чарняўская — спаборнічала з 29 камандамі з усіх куткоў Беларусі, выпрабоўваючы свае веды ў фізіцы, матэматыцы, інфарматыцы, англійскай мове, Тэорыі Рашэння Вынаходніцкіх Задач (ТРВЗ) і ў сферы робататэхнікі.
У пачатку конкурса кожная каманда атрымала плакат з Навагодняй ялінкай, якую трэба было ўпрыгожыць. На кожнай станцыі іспытаў мы выконвалі творчыя заданні і атрымоўвалі сцікеры з цацкамі для ялінкі. Ідэя з ялінкай нам прыйшлася даспадобы. І мы вельмі стараліся!
Самыя незвычайныя і цікавыя выпрабаванні нас чакалі напрыканцы івэнту. Удзел у ТРВЗе (гл.вышэй) дапамог нам адчуць сябе сапраўднымі вынаходнікамі. Мы павінны былі зададзены нам кантэнт (слова » коўдра») удасканаліць па трох параметрах: памеры, кошт і даўгавечнасць.
Трэба адзначыць, у нас усё атрымалася. Гэта было крута! Нам пашанцавала ўвайсці ў дзесятку лепшых. Мы добра разумеем, што трэба яшчэ шмат працаваць, каб перамагчы!
Нягледзячы на тое, што наша вандроўка ў краіну HEXAGON пачалася з самога ранку ў нядзелю, мы і не заўважылі, як хутка праляцеў час! Крыху стомленыя, але задаволеныя атрыманым новым вопытам і карысна праведзеным днём, мы вярнуліся ў Дзяржынск і гатовы падзяліцца з вамі нашымі ўражаннямі!
Марыя Вішнеўская, Ганна Грычына, Соф’я Жук, Крысціна Калечыц, Ксенія Прыбыльская, Мар’я Чарняўская і настаўнікі: Наталья Прыбыльская і Снежана Доўнар