
Зімовыя канікулы ‒ гэта чароўны час Новага года, мора ўражанняў і цікавых гісторый. Для навучэнцаў 5 “М” і 5 “В” класаў менавіта так і пачаліся канікулы.
Першыя дні канікул хлопчыкі і дзяўчынкі правялі ў вялікай і вясёлай кампаніі. Класныя кіраўнікі разам з бацькамі падаравалі ім сустрэчу з казкай. Яны наведалі Навагодняе шоу “Тайна Трэцяга Каралеўства”. Трэцяе Каралеўства ‒ гэта цудоўная краіна, дзе ў Навагоднюю ноч сапраўджваюцца мары. Спачатку быў кірмаш, на якім можна было прыняць удзел у конкурсах, атрымаць самыя розныя прызы (ад цукерак да мяккіх цацак), зрабіць аквагрым, наведаць Дзеда Мароза і расказаць яму верш. Шчодрая Бабуля Мяцеліца частавала пернікамі з Цуда-печкі. Нават Баба Яга была рада сустрэць гасцей. Потым дзяцей запрасілі на казачнае прадстаўленне “Шчаўкунчык ”. А на прыканцы ўсіх чакала дыскатэка. І, канешне, які Новы год без падарункаў? Кожны атрымаў ад Дзеда мароза падарунак. А самае галоўнае ‒ ва ўсіх быў цудоўны настрой, які перайшоў у наступны год.
Класныя кіраўнікі Паўлоўская С.І., Кузаўкова А.М.