
У першы дзень зімовых канікул вучні 1 «М» , 2 «А», 2 «М», 3 “А” , 3 “В”, 3 “Г” і іх класныя кіраўнікі адправіліся ў фальварк Санта Клауса, беларуская рэзідэнцыя якога знаходзіцца у Чэрвеньскім раёне. Дзеці сустрэліся з Эльфам-правадніком, удзельнічалі ў актыўнай гульні з элементамі квэста “ключ ад навагодняга куфра”, сваімі рукамі змайстравалі навагоднюю цацку, пакаштавалі калядны пачастунак – варэнне з буякаў і журавін. На калядным экспрэсе дзеці адправіліся ў домік Санта Клауса і весяліліся там пад цудоўную навагоднюю музыку. Экскурсія падарыла вучням цудоўны настрой і прыемныя эмоцыі.
Гойшык В.У., класны кіраўнік 2 «М» класа