Главная » Навiны » Кiналекторый правiлаў бяспечных канiкул для падлеткаў

Кiналекторый правiлаў бяспечных канiкул для падлеткаў

 3 студзеня 2020 года на базе кінатэатра «Эра»да ўвагі падлеткаў раённага клуба «Крок наперад» быў прапанаваны прагляд тэматычнага дакументальнага фільма аб правілах паводзін, парадку дзеянняў і асноўных спосабаў абароны ад надзвычайных сітуацый. 

Перад праглядам фiльма выступілі: начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх аддзела ўнутраных спраў Дзяржынскага райвыканкама, Вераніка Аляксандраўна Богнат, начальнік аддзялення Дзяржаўтаінспекцыі аддзела ўнутраных спраў Дзяржынскага райвыканкама, Андрэй Леанідавіч Гардзевіч. 
Прадстаўнікі праваахоўных органаў у чарговы раз нагадалі дзецям аб неабходнасці захавання правілаў бяспекі ў перыяд зімовых канікул. 
Вераніка Аляксандраўна распавяла дзецям аб тым, якія меры ўздзеяння могуць прымяняцца за парушэнне грамадскага парадку пры выкарыстанні піратэхнічных матэрыялаў, звярнуўшы ўвагу, што Кодэксам аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь прадугледжаны шэраг артыкулаў, звязаных з парушэннямі ў галіне гандлю і выкарыстання петард, салютаў, феерверкаў, а таксама папярэдзіла аб захаванні пільнасці і асцярожнасці, таму што нярэдка піратэхніка залятае ў самыя нечаканыя месцы (жыллё, аўтамабілі і г. д.).
 
Андрэй Леанідавіч адзначыў, што дзіцячы дарожна-транспартны траўматызм лічыцца адным з найбольш праблемных пытанняў у рабоце па забеспячэнні бяспекі дарожнага руху. Усё таму, што яго непаўналетнія ўдзельнікі, не маючы дастаткова вопыту і ведаў, не ўсведамляюць усю ступень рызыкі і патэнцыйнай небяспекі пры руху па дарозе. А. Л. Гардзевіч неаднаразова акцэнтаваў увагу на тым, што прычынай гібелі дзяцей-пешаходаў з’яўляецца іх няўважлівасць, спешка, выкарыстанне мабільных тэлефонаў, навушнікаў пры перасячэнні праезнай часткі дарогі. У заключэнне гутаркі Андрэй Леанідавіч нагадаў асноўныя правілы бяспечных паводзін пры перамяшчэнні ў цёмны час сутак, аб прызначэнні святловяртальных элементаў (флікераў), аб правілах размяшчэння іх на вопратцы і школьных рукзаках.    
 
 
Рудэнка Р.Г., педагог сацыяльны

Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Оценить на Портале рейтинговой оценки качества оказания услуг
alt=“”
Дз Колледж