Главная » Навiны » Жывём і памятаем

Жывём і памятаем

 

8 студзеня вучні 4 “А”, 4 “Б” і 4 “М” класаў наведалі гістарычны музей Вялікай Айчыннай вайны ў г.Мінску. Вучням была прапанавана аглядная экскурсія па дзесяці тэматычных залах. Дзякуючы прафесіяналізму экскурсаводаў хлопчыкі і дзяўчынкі трапілі ў віртуальнае падарожжа таго жудаснага часу. Экспазіцыі ваеннай тэхнікі і  зброі, форма, фотаздымкі, панарамы, асабістыя рэчы герояў тых ваенных падзей, цікавыя паведамленні супрацоўнікаў музея і іншае —  усё гэта вельмі ўразіла маленькіх наведвальнікаў.

Экскурсія атрымалася запамінальнай і цікавай, бо дзеці ўзбагаціліся новымі ведамі гістарычнага мінулага свайго народа і сваёй краіны.

Патрэбна помніць і цаніць подзвіг тых, хто аддаў сваё жыццё, каб у міры жыло будучае пакаленне.

Калечыц І.П.,  класны кіраўнік 4 “А” класа

Шыбко Т.А., класны кіраўнік 4 “М” класа


Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Оценить на Портале рейтинговой оценки качества оказания услуг
alt=“”
Дз Колледж