Главная » Навiны » Аб выніках правядзення Агульнага дня інфармавання ў рамках праекта “ШАГ”

Аб выніках правядзення Агульнага дня інфармавання ў рамках праекта “ШАГ”

23 студзеня ў  гімназіі г.Дзяржынска прайшоў чарговы Адзіны дзень інфармавання для навучэнцаў 8-11 класаў пад агульным дэвізам «ШАГ» — «Школа актыўнага грамадзяніна». Тэма дня інфармавання гучала так: «Ганаруся сваімі знакамітымі землякамі».

У гэты дзень у класных калектывах прайшлі тэматычныя інфармацыйныя хвілінкі, круглыя сталы, пазнавальныя гадзіны. У рамках реалізацыі падходу «ШАГ» таксама была арганізавана сустрэча навучэнцаў 11-х класаў з паэтэсай Дзяржынскага раёна Рэўтовіч Рэгінай Іосіфаўнай.

Паэтэса прэзентавала свае лепшыя вершы, прысвечаныя розным тэмам. Паведала пра вытокі сваёй творчасці. Свой першы верш яна напісала ў 17 год. Марыла стаць настаўніцай. З’яўляецца членам   Саюза пісьменнікаў Беларусі.  Рэгіна Іосіфаўна піша вершы для дзяцей і дарослых, друкуе іх ў часопісах “Вожык” і “Вясёлка”. Яе любімай тэмай з’яўляецца тэма вёскі. Перакладае вершы з рускай мовы на беларускую і наадварот. Па сюжэтах празаічных твораў і  фотаздымкаў складае  вершы. Вучні з цікавасцю і захапленнем слухалі аўтара, задавалі пытані. А некалькі дзяўчат засталіся пасля сустрэчы, каб падзяліцца сваімі вершамі і пачуць меркаванне Рэгіны Іосіфаўны.

У завяршэнні сустрэчы Рэгіне Іосіфаўне была ўручана  падзяка ад кіраўніцтва ўстановы адукаціі  за актыўны ўдзел у мерапрыемствах для навучэнцаў 8-11-х класаў у рамках реалізацыі інфармацыйнага праекта «ШАГ» — «Школа актыўнага грамадзяніна» у 2020 годзе.

Кіраўнік МА класных кіраўнікоў 5‒11 класаў Паўлоўская С.І.


Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Оценить на Портале рейтинговой оценки качества оказания услуг
alt=“”
Дз Колледж