Главная » Навiны » Што ты ведаеш пра наш горад?

Што ты ведаеш пра наш горад?

Уражанні вучняў ад экскурсіі па Дзяржынску ў рамках праекта «Па шляху».

23 студзеня   я прыняла ўдзел у экскурсіі  па нашаму Дзяржынску,  якая была арганізавана  ў рамках праекта “Па шляху”.
Экскурсію праводзілі вучаніцы 9-ых класаў Кміт Карына і Моніч Даша. Падчас экскурсіі мы наведалі значныя гісторыка-краязнаўчыя аб’екты горада. Здаецца, мы  бачым іх амаль  кожны дзень,  але было цікава даведацца шмат  цікавых фактаў. Дзяўчаты-экскурсаводы  паведамілі нам  гісторыю Свята-Пакроўскай царквы, якая знаходзіцца ў цэнтры Дзяржынска. Потым мы адправіліся да помніка Феліксу Дзяржынскаму, дзе даведаліся тыя факты аб жыцці ревалюцыянера, якія, думаю, спатрэбяцца пры вывучэнні гісторыі. Там жа дзяўчаты правялі з намі гульню “Праўда ці хлусня”. А вы ведалі, што жалезная руда з Койданава славілася на ўсю Кіеўскую Русь?

Потым мы наведалі Касцёл Святой Ганны, дзе  таксама дакрануліся да рэлігійнага мінулага нашай малой Радзімы.
Па выніках экскурсіі на ўроку гісторыі Беларусі нас чакае віктарына. Усім жадаючым раю далучацца да экскурсій!

Вучаніца 8 “Б” класа Павераная Кацярына


Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Оценить на Портале рейтинговой оценки качества оказания услуг
alt=“”
Дз Колледж