
Субота, 25 студзеня, для навучэнцаў 1 б і 1в класаў прайшла пад дэвізам «Увага. Зіма. Будзем асцярожнымі».
Рабяты сталі ўдзельнікамі захапляючай інтэрактыўнай віктарыны «Зіма і бяспека». Падчас мерапрыемства першакласнікі паўтарылі, якая небяспека падсцерагае людзей зімой, як засцерагчы сябе ад траўм, абмаражэнняў; пазнаёміліся з правіламі паводзін пры небяспецы абмаражэння, як абазначыць сябе на дарозе, чаму небяспечна хадзіць пад дахамі будынкаў, чым небяспечны лёд.
Заключным этапам суботняга дня стаў трэнінг «Ты здароўе беражы і малодшым раскажы!»
Н.И. Мазур, С.М. Гудвіловіч, класныя кіраўнікі 1 «Б» і 1 «В» класаў
