
У рамках рэалізацыі абласнога сезоннага праекта “Міншчына спартыўная. Зіма” прайшлі: спартландыя “Будзеш моцным, будзеш лоўкім са спартыўнай падрыхтоўкай” для 3 “А”, 3 “В” і 3 “Г” класаў, спаборніцтвы па баскетболе, піянерболе, працавалі спартыўныя секцыі “Маўглі” (бокс), “Таеквандо”, “Рухомыя гульні”.
Прайшлі факультатыўныя заняткі музычнай накіраванасці, па вучэбных прадметах, заняткі міжшкольнага педагагічнага класа; Школы юнага матэматыка, Школы юнага фізматыка, Школы абітурыента; заняткі гурткоў “Робататэхніка”, “Юныя інспектары дарожнага руху” і інш.
У межах тыдня клуба “Інфа” прайшло вельмі цікавае мерапрыемства для вучняў 9-ых класаў “І ў шутку, і ў сур’ёз…да інфарматыкі”. А вучні 6-ых класаў прынялі ўдзел ў інтэлектуальным рынгу “У царстве смякалкі”.
Гімназісты, якія наведалі ў суботні дзень бібліятэку, змаглі пазнаёміцца з літаратурай і выданнямі, прадстаўленымі на тэматычных кніжных выставах: “Таццянін дзень”, “Чытаем па-беларуску”, прагляд прэзентацыі кніг “Серабрыстая зіма” і “Што такое снег” – да Міжнароднага дня снегу (21.01).
Для навучэнцаў 1 “Б” і 1“В” класаў прайшла конкурсна-пазнавальная праграма “Бяспечны свет”.
Больш падрабязна аб мерапрыемствах гімназычнай суботы можна будзе таксама прачытаць на нашым сайце.
Намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Л.І.Захарава