
6 лютага пачаўся другі этап рэпетыцыйнага тэсціравання на базе гімназіі. Удзел у рэпетыцыйным тэсціраванні — гэта важны прамежкавы крок да поспеху на ЦТ. Ён дазваляе ацаніць свой узровень ведаў, навучыцца рабіць і выпраўляць памылкі пры запаўненні бланка адказаў, адчуць атмасферу тэсціравання і настроіць сябе на максімальны вынік.
Дарэчы яшчэ ёсць магчымасць зарэгістравацца на ўдзел у тэстціраванні на 13, 14, 15 лютага – рэгістрацыя на ўдзел у тэсціраванні заканчваецца напярэдадні дня тэсціравання ў 12 гадзін ночы.
Для рэгістрацыі неабходна зайсці на сайт reg.rikc.by папярэдне вывучыўшы памятку ўдзельніка РТ тут.