
Міжнародны дзень роднай мовы – спецыяльны дзень, які адзначаецца ўжо 20 гадоў. Ён быў абвешчаны ЮНЕСКА ў 1999 годзе па прапанове Бангладэш для заахвочвання моўнай разнастайнасці і вяртання да моўных і культурных традыцый. 21 лютага было абрана днём святкавання таму, што ў гэты дзень 1952 года загінулі 5 студэнтаў, якія змагаліся за наданне бенгальскай мове статусу дзяржаўнай ў Пакістане. ЮНЕСКА адсочвае стан моў, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення (сёння іх 6 тысяч).
У Беларусі гэты дзень святкуецца з 2009 года. Звычайна праводзяцца прэзентацыі новых кніг, агульнабеларускія дыктоўкі, канцэрты, акцыі, публічныя чытанні беларускамоўных твораў мастацкай літаратуры пісьменнікамі, акцёрамі, мастакамі, дзяржаўнымі дзеячамі.
Наша гімназія таксама заўсёды прымае актыўны ўдзел у святкаванні гэтага дня.
Вось якая праграма мерапрыемстваў распрацавана на гэты раз.
Дзень |
Мерапрыемства |
Адказны за правядзенне |
Панядзелак, 17 лютага |
Размяшчэнне анонса мерапрыемстваў на сайце гімназіі Старт акцыі “Сэлфі па-беларуску” Мабільны лекторый “Міжнародны дзень роднай мовы” Старт конкурсу праектаў “Родная мова” Старт інтэрнэт-апытання “Што для мяне родная мова?” |
Мінько К.А. Рудэнка Р.Г. Мінько К.А., Аляшэвіч А.А. Настаўнікі беларускай мовы |
Аўторак, 18 лютага |
Удзел вучняў 9-10 класаў у літаратурна-музычным вернісажы “Мова беларуская мая”: творчая сустрэча з паэтамі народнага літаратурнага клуба “Выток” на базе Дзяржынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі |
Мінько К.А. |
Серада, 19 лютага |
Брэйн-рынг “Знаўцы роднай мовы” сярод 9-10 класаў Стварэнне воблака слоў “У цудоўнай мове, роднай, наскай…” 5-ыя класы |
Мінько К.А. Хацкевіч А.Я. |
Чацвер, 20 лютага |
Удзел вучняў 3-11 класаў ў конкурсе “Буслік” Сварэнне крыжаванак з цікавымі словамі беларускай мовы (11-ыя класы) |
Волчанка А.І. |
Пятніца, 21 лютага |
Акцыя “Салодкая мова” сярод 6-8 класаў Забаўляльная азбука “І ўсё мілагучна для слыху майго…” для 5-х класаў Падвядзенне вынікаў тыдня. Узнагароджанне актыўных удзельнікаў. Справаздача на сайт гімназіі Асвятленне мерапрыемстваў у газеце “Лаві момант” |
Аляшэвіч А.А. Мінько К.А. |
Як можна прыняць удзел у святкаванні і нават зарабіць высокія адзнакі па беларускай мове?
-
Да пятніцы можна зрабіць сэлфі з цікавым беларускім словам, размясціць яго у сацсетках з хэштэгам “гімназіяДзяржынска” або даслаць на вайбер ці электронную пошту свайму настаўніку мовы.
-
Зрабіць праект пра беларускую мову (яе гісторыю, або вершы пра яе, або асацыяцыі, або цікавыя факты – ваша фантазія не абмежавана), здаць настаўніку. Праекты будуць размешчаны на 2 паверсе гімназіі.
-
У чацвер вас чакае конкурс “Буслік” і яшчэ шмат цікавых акцый. Аб іх вам раскажуць вашы настаўнікі мовы.
-
Актыўна ўдзельнічаць у прапанаваных пазакласных мерапрыемствах.
-
У пятніцу адбудзецца ўзнагароджанне самых актыўных удзельнікаў.
-
Сярод прызоў – сертыфікаты на 10 балаў па мове і літаратуры, карысныя канцылярскія прылады, прысмакі.
Далучайцеся і вы! І памятайце: “Ніякае багацце людзей не бывае даражэйшым за іх родную мову” (Якуб Колас)
Кацярына Мінько, настаўнік беларускай мовы і літаратуры