Главная » Навiны » Навіны з фестывалю “Юны калекцыянер”

Навіны з фестывалю “Юны калекцыянер”

15 лютага вучаніцы 3 “В” класа Кісель Дар’я і Рубанава Паліна прынялі ўдзел у раённым фестывалі “Юны калекцыянер”.  Калекцыі, якія прадстаўлялі дзяўчынкі , былі сфарміраваны  па тэме: “Вялікая Перамога: 75 мірных гадоў”. Разам са сваімі бацькамі вучаніцы старанна і сур’ёзна рыхтаваліся да сваіх выступленняў. І гэта ім удалося!

Кісель Дар’я абараняла сямейную калекцыю “Узнагароды Перамогі” і сярод сваіх равеснікаў атрымала дыплом 1 ступені.

“Калі я расказвала членам журы пра сваю калекцыю, то вельмі хвалявалася!- гаворыць Даша.- Але не ад таго, што мне боязна было выступаць. Маё хваляванне звязана з сур’ёзнасцю тэматыкі калекцыі, бо яна з’яўляецца часцінкай памяці пра майго прадзеда Вальдэмара, які прайшоў Вялікую Айчынную Вайну і быў сапраўдным героем. Мая сям’я ганарыцца ўзнагародамі прадзеда і беражліва адносіцца да іх.

Рубанава Паліна абараняла калекцыю “Гісторыя сям’і ў чамадане”. Паліна ўдзельнічае ў такім конкурсе другі год.  У  мінулым годзе яна атрымала дыплом 3 ступені. А сёлета —  дыплом 2 ступені .

Дзяўчынка, расказваючы пра збор калекцыі, адначасова паказала  дрэва некалькіх пакаленняў сваёй сям’і. У кожнага чамадана быў свой уладальнік і свая гісторыя.  “Дзякуючы ўдзелу ў гэтым конкурсе, я шмат даведалася пра мінулае нашай сям’і-, гаворыць Паліна.- А сям’я –гэта галоўнае ў нашым жыцці!”

Дыпломы ў  фестывалі  “Юны калекцыянер” атрымалі  і  іншыя вучні нашай гімназіі. Але гэта ўжо другая гісторыя…..

 Н.Ф.Голуб, класны кіраўнік 3 «В» класа


Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Оценить на Портале рейтинговой оценки качества оказания услуг
alt=“”
Дз Колледж