15 лютага вучаніцы 3 “В” класа Кісель Дар’я і Рубанава Паліна прынялі ўдзел у раённым фестывалі “Юны калекцыянер”. Калекцыі, якія прадстаўлялі дзяўчынкі , былі сфарміраваны па тэме: “Вялікая Перамога: 75 мірных гадоў”. Разам са сваімі бацькамі вучаніцы старанна і сур’ёзна рыхтаваліся да сваіх выступленняў. І гэта ім удалося!
Кісель Дар’я абараняла сямейную калекцыю “Узнагароды Перамогі” і сярод сваіх равеснікаў атрымала дыплом 1 ступені.
“Калі я расказвала членам журы пра сваю калекцыю, то вельмі хвалявалася!- гаворыць Даша.- Але не ад таго, што мне боязна было выступаць. Маё хваляванне звязана з сур’ёзнасцю тэматыкі калекцыі, бо яна з’яўляецца часцінкай памяці пра майго прадзеда Вальдэмара, які прайшоў Вялікую Айчынную Вайну і быў сапраўдным героем. Мая сям’я ганарыцца ўзнагародамі прадзеда і беражліва адносіцца да іх.
Рубанава Паліна абараняла калекцыю “Гісторыя сям’і ў чамадане”. Паліна ўдзельнічае ў такім конкурсе другі год. У мінулым годзе яна атрымала дыплом 3 ступені. А сёлета — дыплом 2 ступені .
Дзяўчынка, расказваючы пра збор калекцыі, адначасова паказала дрэва некалькіх пакаленняў сваёй сям’і. У кожнага чамадана быў свой уладальнік і свая гісторыя. “Дзякуючы ўдзелу ў гэтым конкурсе, я шмат даведалася пра мінулае нашай сям’і-, гаворыць Паліна.- А сям’я –гэта галоўнае ў нашым жыцці!”
Дыпломы ў фестывалі “Юны калекцыянер” атрымалі і іншыя вучні нашай гімназіі. Але гэта ўжо другая гісторыя…..
Н.Ф.Голуб, класны кіраўнік 3 «В» класа