
18 лютага ў горадзе Маладзечна адбыліся фінальныя абласныя спаборніцтвы па мнагабор’і “Здароўе”. Удзельнічалі каманды Маладзечанскага, Слуцкага, Дзяржынскага, Нясвіжскага і Жодзінскага раёнаў. У складзе Дзяржынскай каманды, якая заняла 3 месца, прымаў удзел вучань 9 “М” класа Салаўёў Данііл. Данііл паказаў выдатныя вынікі ў стральбе, скачках ў даўжыню з месца, падцягваннях і ў кросе.
Віншуем Данііла і ганарымся яго поспехамі!