
Вясновыя канікулы на гэты раз выдаліся доўгімі. У хлопчыкаў і дзяўчынак было шмат вольнага часу.
У навучэнцаў 5 “М” класа была магчымасць паразважаць, кім бы яны хацелі стаць. Многія яшчэ не могуць дакладна адказаць, таму ім было прапанавана даведацца пра прафесіі сваіх родных, знаёмых. А самае цікавае, што трэба было ўвайсці ў вобраз прафесіі. Дзеці марылі і фантазіравалі, а бацькі ім дапамагалі. Хтосьці падышоў вельмі сур`ёзна да гэтага пытання, а хтосці з гумарам. Канешне, не ўсе знайшлі адказ на пытанне: “Кім быць?”, затое атрымалі бадзёры настрой.
Пройдзе час і мае навучэнцы вызначацца з выбарам прафесіі. Але я хачу, каб яны памяталі, што не толькі важна, кім быць, але і якім быць.
Прекрасных профессий на свете не счесть.
И каждой профессии слава и честь.
Сегодня ты школьник, а завтра рабочий,
Художник, ученый, моряк или зодчий.
Для каждого нужное дело найдётся,
Кто с детства всерьёз за работу берётся.
Класны кіраўнік 5 “М” класа С.І. Паўлоўская