
У рамках сезоннага праекта “Міншчына спартыўная. Вясна” вучні гімназіі змаглі стаць удзельнікамі конкурсаў “Фігурнае ваджэнне веласіпеда”, «Юны турыст», праявіць сябе ў конкурсе малюнкаў на асфальце “Маё спартыўнае лета”. Клуб “X-Stream” запрасіў усіх жадаючых на інфармацыйна-пазнавальны квіз “7 прычын, чаму падлеткам варта выбраць спорт”.
У шосты школьны дзень у гімназіі прайшлі факультатыўныя заняткі музычнай накіраванасці, па вучэбных прадметах, заняткі міжшкольнага педагагічнага класа; Школы юнага матэматыка, юнага фізматыка; Школы абітурыента; заняткі гурткоў “Юныя інспектары дарожнага руху”, “Свет псіхалогіі”.
Гімназісты, якія наведалі ў суботні дзень бібліятэку, змаглі пазнаёміцца з літаратурай і выданнямі, прадстаўленымі на тэматычнай кніжнай выставе, прысвечанай Міжнароднаму дню музеяў, а да Сусветнага дня метэаралогіі была падрыхтавана прэзентацыя цікавых выданняў “Як зберагчы добрую пагоду”, “Чаму ідзе дождж?”, “У планеты высокая тэмпература”, “У пагоні за ветрам”.
У дыстанцыйнай віктарыне “Экалагічная мазаіка” прынялі ўдзел вучні пачатковых класаў. У ходзе віктарыны вучні паказалі свае веды і ўменні, кемлівасць і знаходлівасць. Абсалютнымі пераможцы ў віктарыне сталі: Цюніс Аляксандра, Кузавкова Лізавета, навучэнцы 1 В класа, Стасевіч Раман, Грынь Мікіта, Кашко Цімур, навучэнцы 1 Г класа, Канаплянік Марына, Каўпак Паліна, Клімакаў Данііл, Сцепаненка Вікторыя, Гардзевіч Васіліса, навучэнцы 1 М класа, Васюкевіч Аляксей, навучэнец 2 М класа, Корзун Ганна, навучэнка 4 А класа, Ксяневіч Кіра, навучэнка 4 Б класа.
У рамках рэалізацыя фотапраэкта “Любімы куточак роднай Дзяржыншчыны” навучэнцы 8 класаў адлюстравалі на фотаздымках свае любімыя куточкі малой радзімы.
А на прававы лікбез “Бяспека на летніх канікулах” сабраліся навучэнцы гімназіі, каб успомніць правілы бяспекі на самых доўгачаканых канікулах.
Педагог-арганізатар В.А.Дубоўская