
Яркія агні заўсёды дапамагаюць убачыць, заўважыць, вядуць да мэты, ствараюць камфорт. А на Міжнародным фестывалі мастацтваў «Яркія агні» у г. Магілёве журы ўбачыла і ацаніла яркую кампазіцыю «Майкл на траіх» калектыву спартыўнага бальнага танца «Time Step» гімназіі г. Дзяржынска.
Гэты конкурс, з такой прароцкай назвай «Яркія агні» сапраўды прывёў да мэты і перамогі навучэнцаў гімназіі Чупіна Ягора, Цюніс Аляксандру, Лысенка Кіру і, вядома ж, іх таленавітага кіраўніка Кацярыну Віктараўну Жывіцкую.
Віншуем з заслужанай узнагародай — дыпломам ІІ ступені. Няхай заўсёды яркія агні асвятляюць творчы шлях нашых таленавітых гімназістаў і вядуць іх да новых мэт і дасягненняў!
