у летні перыяд 2020 года

З 01 па 24 чэрвеня на базе нашай гімназіі будуць працаваць два лагеры з дзённым знаходжаннем. Гэта: аздараўленчы лагер “Вясёлка” і лагер працы і адпачынку “Пчолка”.
Аздараўленчы лагер “Вясёлка” змогуць наведваць навучэнцы 1-4 класаў. У лагеры іх чакаюць: гульні на свежым паветры, спартыўныя турніры і эстафеты, конкурсы і віктарыны, экскурсіі, прагулкі ў парк і многае іншае, што будзе садзейнічаць умацаванню здароўя, развіццю творчых здольнасцей.
Лагер працы і адпачынку “Пчолка” змогуць наведваць вучні 8 класаў. Наведваючы гэты лагер, у навучэнцаў гімназіі будзе магчымасць прыняць удзел у акцыі “Нашай гімназіі – наш клопат”. Юнакі і дзяўчаты будуць прымаць удзел у працы па добраўпарадкаванню тэрыторыі гімназіі, а таксама будуць займацца валанцёрскай дзейнасцю. Але мы не забыліся на адпачынак і здароўе. Менавіта таму мы прапануем ім прыняць удзел у інтэлектуальных гульнях, творчых справах, розных конкурсах і спартыўных мерапрымствах. Гэта дасць ім магчыасць набыць працоўныя ўменні і навыкі, навыкі ЗЛЖ, набыць новых сяброў.
Адпачынак у аздараўленчым лагеры – гэта магчымасць правесці канікулы цікава і з карысцю для здароўя. Не прапусціце такую магчымасць!