Главная » Навiны » Дзевяцікласнікі атрымалі пасведчанні аб агульнай базавай адукацыі

Дзевяцікласнікі атрымалі пасведчанні аб агульнай базавай адукацыі

Святочнае ўручэнне дзевяцікласнікам пасведчанняў аб атрыманні агульнай базавай адукацыі адбылося ў гімназіі ў пятніцу, 12 чэрвеня. Усхваляваныя, у яркіх і стыльных уборах, юнакі і дзяўчаты развітваліся з альма-матар. Многія — ненадоўга, на 2 з паловай месяцы, некаторыя — назаўсёды. 

Спачатку герояў свята віталі ўрачыстымі апладысментамі бацькі і настаўнікі. Затым мудрым словам натхніла вучняў дырэктар гімназіі Паўхлеб Л.С. На чарзе было зачытванне загада і ўручэнне важнага дакумента. Таксама былі ўручаны білеты членаў БРСМ і дыпломы за актыўны ўдзел у мерапрыемствах праекта «Pro-Girls».

Словы падзякі ад імя  выпускнікоў і кветкі былі адрасаваны першым настаўнікам, класным кіраўнікам, бацькам. У сваю чаргу, з пажаданнямі поспеху на новых шляхах выступілі Папружная Л.М, настаўніца пачатковых класаў, Сухарава М.С., Бердашкевіч Т.Л., Барута Н.С, Мінько К.А., класныя кіраўнікі 9-х класаў. Лісаковіч А.Ф., маці адной з вучаніц, ад імя бацькоў уручыла дырэктару гімназіі сертыфікат на ўладкаванне кутка адпачынку як памяць ад выпускнікоў 2020 года.

У вершах і развітальнай песні гучалі надзея на светлае будучае і сум ад расстання з дзяцінствам…

Жадаем выпускнікам ўсё паспець, дасягнуць сваіх мэт, годна несці званне гімназістаў у далейшае жыццё. Старт дадзены добры.

Мінько К.А.




Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Оценить на Портале рейтинговой оценки качества оказания услуг
alt=“”
Дз Колледж