Главная » Навiны » 3 кастрычніка – пазнавальны і цікавы шосты школьны дзень

3 кастрычніка – пазнавальны і цікавы шосты школьны дзень

У рамках рэалізацыі абласнога сезоннага праекта “Міншчына спартыўная. Дзяржыншчына. Восень” прайшлі: эстафета “Вялікія гонкі” для навучэнцаў 3 класаў; спаборніцтвы па піянерболу сярод 7  класаў, па валейболу сярод 8 класаў; працавала секцыя “Спартыўныя гульні”, гурток “Рухомыя гульні”.

Прайшлі факультатыўныя заняткі музычнай накіраванасці, па вучэбных прадметах, заняткі міжшкольнага педагагічнага класа. Працавала школа абітурыента: заняткі па матэматыцы, гісторыі.

Навучэнцы старэйшых класаў спрабавалі свае сілы ў першым этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах “Матэматыка”, “Руская мова”, “Руская літаратура”.

Гімназісты, якія наведалі ў суботні дзень бібліятэку, змаглі пазнаёміцца з выставай да Міжнародгага дня музыкі “Музычная мазаіка”, а таксама праглядзець прэзентацыю “Музычныя інструменты старажытнай Беларусі”.

Прайшоў першы этап рэгулярнага чэмпіянату па інтэлектуальных гульнях “Мудрая сава” сярод навучэнцаў 5-6 класаў. Перамогу атрымала каманда “Ферары” 6 “А” класа, а каманда 5 “Г” класа была адзначана як самая актыўная. Навучэнцы 3 “В” і 3 “Г” класаў прынялі ўдзел у квэст-гульні “Бяспечная дарога”.  Навучэнцы 7 “А” і 7 “В” наведалі заняткі педагога-сацыяльнага па тэме “Мы ў адказе за свае ўчынкі”.

Навучэнцы 3 класаў наведалі музычна-гульнёвую праграму “З днём нараджэння, музыка!” у рамках работы клуба “Гармонія”. Клуб “Юных выратавальнікаў пажарных” паклікаў навучэнцаў 5 класаў на віктарыну “Агонь —  вораг, агонь – сябар”. 

Вучні 10 класаў  за круглым сталом абмеркавалі , як пабудаваць шчаслівую сям’ю.

Таксама працавалі гурткі “Мод-Да”, “Тэатр моды “Шарм”, “Юны паляўнічы і рыбалоў”, “Кола сяброў”, “Баль, баль, баль!”, “Свет псіхалогіі”.

У гэты ж дзень праходзіла акцыя “Клопат”. Навучэнцы гімназіі віншавалі настаўнікаў-ветэранаў з Днём настаўніка.

Больш падрабязна аб мерапрыемствах гімназычнай суботы можна будзе таксама прачытаць на нашым сайце.

Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце С.І.Паўлоўская

 


Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Оценить на Портале рейтинговой оценки качества оказания услуг
alt=“”
Дз Колледж