
У кожнага чалавека – свае ўяўленні аб шчасці. Аднак для ўсіх нас важнай часткай жыцця з’яўляецца сям’я. І калі там усё добра, то і ў іншых сферах быць паспяховым значна лягчэй. А як пабудаваць шчаслівую сям’ю? Якія сакрэты трэба ведаць для гэтага? Першай кастрычніцкай суботай вучні 10-х класаў гімназіі сабраліся, каб за круглым сталом абмеркаваць гэтыя і іншыя, звязаныя з дадзенай тэмай, пытанні.
Юнакам і дзяўчатам было прапанавана заданне раздзяліць асаблівасці псіхікі на жаночыя і мужчынскія. Хоць і з пэўнымі цяжкасцямі, аднак ім гэта ўдалося. Сапраўды, не ўсе ведаюць, што мужчынскае і жаночае ўспрыманне свету і рэкцыя на розныя з’явы значна адрозніваюцца – так склалася ў выніку эвалюцыі. Калі прымаць гэтыя факты пад увагу, можна пазбегнуць шматлікіх канфліктаў у сям’і, калектыве, грамадстве.
Затым мы абмеркавалі своеасаблівыя “лайфхакі” для пабудовы моцнай шчаслівай сям’і. Напрыклад, уменне адрозніваць галоўнае ад дробязей, 5 моў кахання, сяброўскія адносіны ў пары і г.д. Спадзяюся, гэтыя веды спатрэбяцца ў жыцці сённяшнім дзесяцікласнікам.
Завяршылася пасяджэнне чаяваннем ў нефармальнай абстаноўцы. Лічу, што такія сустрэчы неабходныя для таго, каб калектыў класа быў згуртаваны, каб аднакласнікі лепш разумелі адзін аднаго.
Мінько К.А., класны кіраўнік 10 “А” класа


























