Главная » Навiны » Запрашаем да ўдзелу!

Запрашаем да ўдзелу!

У рамках праекта Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі сумесна з інфармацыйнымі партнёрамі “На хвалі часу, у плыні жыцця”, прымеркаванага да 100-годдзя літаратурнага аб’яднання беларускіх савецкіх пісьменнікаў “Маладняк”, да 120-годдзя Уладзіміра Дубоўкі ладзіцца анлайн-конкурс чытальнікаў “О, Беларусь, мая шыпшына”

 Конкурс праходзіць з 1 кастрычніка па 15 лістапада 2020 года. Для ўдзелу ў ім трэба запісаць сваё выразнае чытанне верша паэта У.Дубоўкі на відэа (напачатку назваўшы сябе і агучыўшы назву твора), запампаваць відэазапіс на любы файлаабменнік і даслаць спасылку на свой запіс на электронную пошту konkurs.dubowka120@gmail.com.  Пераможцы конкурсу будуць узнагароджаны дыпломамі, бясплатнай экскурсіяй па Нацыянальнай бібліятэцы, кнігамі выдавецкага дома “Звязда”, падарункамі ад часопісаў “Маладосць” і “Бярозка”.

Жадаем поспехаў!

Падрабязней з праектам “На хвалі часу, у плыні жыцця” можна азнаёміцца  тут

Мінько К.А., настаўнік беларускай мовы і літаратуры


Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Оценить на Портале рейтинговой оценки качества оказания услуг
alt=“”
Дз Колледж