
Віншуем Бурцаву Святлану Уладзіміраўну з перамогай навучэнцаў 11 класа Рудак Анастасіі і Смаляновай Аляксандры ў раённым этапе рэспубліканскага конкурсу «Скарбы маёй сям’і» і «Духоўныя каштоўнасці рэгіёну ў змесце дзейнасці музеяў». Даследчая праца «Праваслаўныя храмы Дзяржыншчыны» ўзнагароджана дыпломам I ступені! Жадаем поспехаў у наступных этапах!
Юнымі даследчыкамі распрацаваны маршрут для велапаходу па святынях Дзяржыншчыны. Чаму б вам не адправіцца ў велапаход і не ўбачыць усё на ўласныя вочы!
