Главная » Навiны » Мы заўсёды ўсе разам: дарослыя і дзеці

Мы заўсёды ўсе разам: дарослыя і дзеці

Шосты школьны дзень аб’ядноўвае бацькоў і дзяцей. У гэту субботу хлопчыкі і дзяўчынкі 3 “В” класа разам са сваімі бацькамі паўтаралі правілы дарожнага руху. А для бацькоў, чые дзеці яшчэ толькі пайшлі ў першы клас працаваў бацькоўскі ўніверсітэт. Пад кіраўніцтвам настаўніка 1 “Б” класа Голец Алены Аляксандраўны мамы і таты выводзілі рэцэпты сямейнага шчасця.  

Для навучэнцаў 5-х класаў прайшла спартландыя “Лоўкія і смелыя”, а малодшыя навучэнцы правялі час за музычнымі рухомымі гульнямі. А потым усе разам наведалі бібліятэку, дзе пазнаёміліся з навінкамі фонду.

Для сямікласнікаў класныя кіраўнікі падрыхтавалі квэст “Экалагічная сцежка”.  Педагог сацыяльны правёў інтэрактыўны занятак “Інтэрнэт-зона павышанай увагі”.

У чарговы раз для навучэнцаў працавалі гімназічныя клубы. Клуб “Кліа” паклікаў шасцікласнікаў  ў мінулае і даў магчымасць акунуцца ў дзівосны свет гісторыі.  Члены клуба “X-Stream”  арганізавалі рotluck party, дзе было цікава кожнаму, хто прыйшоў. Паседжанне клуба “КЮВП” было прысвечана правілам бяспекі дома.

Прайшоў  першы этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах “Біялогія”, “Руская мова” і “Руская літаратура”, “Працоўнае навучанне”.

Таксама працавалі гурткі “Мод-Да”, “Тэатр моды “Шарм”, “Белая ладдзя”.

Больш падрабязна аб мерапрыемствах гімназычнай суботы можна будзе таксама прачытаць на нашым сайце.

 

Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце С.І.Паўлоўская

 


Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Оценить на Портале рейтинговой оценки качества оказания услуг
alt=“”
Дз Колледж