Шосты школьны дзень аб’ядноўвае бацькоў і дзяцей. У гэту субботу хлопчыкі і дзяўчынкі 3 “В” класа разам са сваімі бацькамі паўтаралі правілы дарожнага руху. А для бацькоў, чые дзеці яшчэ толькі пайшлі ў першы клас працаваў бацькоўскі ўніверсітэт. Пад кіраўніцтвам настаўніка 1 “Б” класа Голец Алены Аляксандраўны мамы і таты выводзілі рэцэпты сямейнага шчасця.
Для навучэнцаў 5-х класаў прайшла спартландыя “Лоўкія і смелыя”, а малодшыя навучэнцы правялі час за музычнымі рухомымі гульнямі. А потым усе разам наведалі бібліятэку, дзе пазнаёміліся з навінкамі фонду.
Для сямікласнікаў класныя кіраўнікі падрыхтавалі квэст “Экалагічная сцежка”. Педагог сацыяльны правёў інтэрактыўны занятак “Інтэрнэт-зона павышанай увагі”.
У чарговы раз для навучэнцаў працавалі гімназічныя клубы. Клуб “Кліа” паклікаў шасцікласнікаў ў мінулае і даў магчымасць акунуцца ў дзівосны свет гісторыі. Члены клуба “X-Stream” арганізавалі рotluck party, дзе было цікава кожнаму, хто прыйшоў. Паседжанне клуба “КЮВП” было прысвечана правілам бяспекі дома.
Прайшоў першы этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах “Біялогія”, “Руская мова” і “Руская літаратура”, “Працоўнае навучанне”.
Таксама працавалі гурткі “Мод-Да”, “Тэатр моды “Шарм”, “Белая ладдзя”.
Больш падрабязна аб мерапрыемствах гімназычнай суботы можна будзе таксама прачытаць на нашым сайце.
Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце С.І.Паўлоўская